3 снежня 2022 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Марыі Маісееўны Эсен (1872–1956), рэвалюцыянера, партыйнага дзеяча, літаратара
Марыя Маісееўна Эсен нарадзілася 3 снежня 1872 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і дробнага чыгуначнага служачага. У хуткім часе сям’я яўрэя Маісея Бярцынскага і немкі Эсен пераехала ў Самару. У сям’і было пяцёра дзяцей, усе яны ўзялі прозвішча маці. Марыя Эсен закончыла прыходскую школу, курсы медсясцёр, па прызыву Л. М. Талстога паехала ў вёску аказваць дапамогу сялянам.
2022 г. — 45 гадоў з часу апублікавання рамана І. С. Клаза «Белая Русь» (1977), прысвечанага антыфеадальнаму паўстанню 1648 г. у г. Пінску
Ілья Сямёнавіч Клаз нарадзіўся 17 сакавіка 1922 г. у Магілёве. Яго бацька працаваў друкаром газеты «Звязда», сям’я жыла ў Мінску. Ілья Клаз закончыў сярэднюю школу, у 1939 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. З 1941 г. на фронце, удзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах, дайшоў да Берліна.
22 снежня 2022 г. — 230 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Каценіна (1792–1853), рускага ваеннага дзеяча, паэта, перакладчыка, крытыка
Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.
28 сакавіка 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Трафiмавiча Каўко (1922–2012), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры БССР
Аляксей Трафімавіч Каўко нарадзіўся 28 сакавіка 1922 г. у в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцiнстве было шмат трагiчнага: пераезд у Сiбiр, смерць брацiка, вяртанне нi з чым у родную Мiраслаўку, у дзедаву хату; горкая доля падпаска ў злога пастуха. Скончыўшы Сялiбскую сямiгодку, адправiўся на вучобу ў райцэнтр Беразiно, з аднакласнiкам наймаў кватэру на ўскраiне. Закончыў 10 класаў у 1941 г.
8 жніўня 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Змітра Віталіна (сапр.: Дзмітрый Рыгоравіч Сергіевіч; 1912–2004), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта, празаіка, журналіста
Змiтро Віталін (Дзмітрый Рыгоравіч Сергiевiч) нарадзіўся 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi). Бацька, Рыгор Паўлавіч, працаваў на чыгунцы; маці, Ульяна Васільеўна, — дачка сельскага старасты Васіля Шурхая. У 1915 г., калі пачалося нямецкае наступленне, сям’я эвакуіравалася ўглыб Рассіі. Спачатку жылі ў Бранску, потым пераехалі ў Мелекес, у Заволжа. У 1919 г. вярнуліся на радзіму, спыніліся на станцыi Калінкавічы.
9 сакавiка 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Панасюка (1947), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, паэта
Мiкалай Васiльевiч Панасюк нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Закончыў Антопальскую сярэднюю школу (1965). У школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх друкаваліся ў «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але ў далейшым сваё прызванне знайшоў у дакументальнай прозе.
6 сакавіка 2022 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Амельчука (1957), паэта, перакладчыка
Сяргей Іванавіч Амяльчук нарадзіўся 6 сакавіка 1957 г. у вёсцы Рачыца Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г. Белаазёрска. У 1974–1975 гг. працаваў слесарам на Белаазёрскім энергамеханічным заводзе.
20 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Гарагляд (1952), журналіста, паэта, пісьменніка
Ніна Васiльеўна Гарагляд (Дзякава) нарадзілася 20 лютага 1952 г. на хутары Паўлінава Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і. Рана засталася без бацькі, выхоўвалася ў Целяханскім дзіцячым доме Івацэвіцкага раёна. У 1969 г. скончыла 10 клас Лышчанскай сярэдняй школы. Працавала піянерважатай у роднай школе. У 1970 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
11 лістапада 2021 г. — 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (1821–1881), рускага пісьменніка, род якога паходзіць з в. Дастоева (Іванаўскі р-н; 1506)
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 11 лістапада 1821 г. у сям’і лекара. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1843). Першы раман Ф. М. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1846) паставіў аўтара ў шэраг вядомых прадстаўнікоў натуральнай школы, высока ацэнены крытыкамі.
27 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Надзеі Мiкалаеўны Парчук (1951), паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка
Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.